Кто на сайте

Сейчас 18 гостей онлайн

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Голосование

Кто Вы, посетитель нашего сайта?
 

Голосование

Ваше отношение к введению электронных дневников?
 

Голосование

Чего бы вы хотели видеть больше на нашем сайте?
 

Письмо ветерану

К 70- летию Победы среди пионерских отрядов гимназии прошёл конкурс  «Письмо  ветерану». Лучшей конкурсной работой признано письмо Пантелеевой Алины, учащейся 5 «Б» класса.

Добры дзень, паважаныя героі  Перамогі!

Усяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад галоўнага свята ўсяго беларускага народа – Дня Перамогі. У горадзе-героі Мінску адбудзецца галоўнае мерапрыемства – ваенны парад. Па сталічных вуліцах праедзе сучасная баявая тэхніка, роўнымі радамі пад гукі маршаў пройдуць абаронцы нашай Радзімы. Назіраць за гэтым шэсцем збяруцца тысячы людзей, а на  самых ганаровых месцах  ў  першых радах утульна размесцяцца сівавалосыя  ветэраны ў параднай форме.  Нават калі не будзе сонца, усё роўна вочы будзе сляпіць бляск  іх незлічоных медалёў і зорак.

Мы, праўнукі ваеннага пакалення, з зайздрасцю паглядаем на ветэранаў, а вы, сціплыя, чамусьці не адчуваеце сябе героямі. Калі пачынаеце  ўспамінаць Вялікую Айчынную вайну, з вачэй мімаволі выкочваюцца слязінкі. Шаноўныя героі Перамогі, я не  хачу лішні раз турбаваць вашу памяць, баявыя і сардэчныя раны, таму і вырашыла напісаць ліст, выказаць словы падзякі героям – вызваліцелям, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, салдатам Перамогі.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Вы былі нямногім старэйшыя за мяне. Думаю, з ахвотай вучыліся ў школе, мелі шмат сяброў, выношвалі крылатыя мары, але вялізныя чорныя крылы вайны засланілі неба, не далі магчымасці вашым марам узляцець. Маладому, прыгожаму, таленавітаму юнаку давялося ўзяць у рукі зброю, абараняць нашу родную зямлю і сонечнае неба. Вялікі дзякуй вам, воіны, героі Перамогі!  Дзякуй за шчаслівае дзяцінства, за прыгожыя цацкі і цікавыя кнігі, за росныя раніцы і птушыныя спевы. Гэта дзякуючы Вам, я вучуся ў дзяржаўнай установе адукацыі  “Гімназія г. Светлагорска”,  са мной працуюць  добрыя настаўнікі, я падарожнічаю, займаюся спортам. Нізка кланяюся і віншую вас са святам Вялікай Перамогі.

 

З павагай  Панцялеева Аліна, вучаніца 5 “Б” класа ДУА “Гімназія г. Светлагорска” 

  joomla templateinternet security reviews

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел образования, спорта и туризма Светлогорского райисполкома
Государственное учреждение образования "Гимназия г. Светлогорска
Администратор сайта Карпенкова Елена Анатольевна

 

Blue joomla template by internet security reviews